У Беларусі, па дадзеных на 1 красавіка бягучага года, пражываюць 10,7 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку больш за 7 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

На 1 красавіка ў краіне налічвалася 3,1 тыс. чалавек, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады вайны, а таксама менш за 200 — хто працаваў на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог, членаў экіпажаў суднаў, інтэрніраваных у пачатку вайны ў партах іншых дзяржаў.

У Беларусі пражывае 44 чалавекі, якія бралі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах.

У краіне жывуць амаль 500 чалавек, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады і ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда», знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда».

У рэспубліцы налічваецца больш за 700 інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі або з іх наступствамі.

Членамі сем'яў загінуўшых воінаў і партызан з'яўляюцца 732 чалавекі.

Былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання прызнаны 17,7 тыс. жыхароў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру