Першы паўфінал песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2017», які пройдзе ў Кіеве 9 мая, замест мінулагодняй пераможцы конкурсу Джамалы адкрые іншы ўкраінскі выканаўца — поп-спявак Monatik, гаворыцца ў паведамленні на сайце арганізатараў.

Такую нечаканую замену арганізатары конкурсу называюць «сюрпрызам».

Раней прадзюсер Джамалы Дзяніс Казлоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што арганізатары Еўрабачання не пусцілі спявачку на чырвоную дарожку падчас цырымоніі адкрыцця, патлумачыўшы гэта правіламі конкурсу.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця конкурсу прайшла ў Кіеве ў нядзелю, 7 мая. Паўфіналы «Еўрабачання» запланаваны на 9 і 11 мая, а фінал — на 13 мая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру