Як стала вядома, мужчына адправіўся на адпачынак у Егіпет разам з жонкай і дзіцем. Ужо ў самалёце ён ужыў вялікую колькасць спіртных напояў і па прыбыцці ў гатэль зладзіў жонцы скандал, у выніку якога ўдарыў жанчыну, а таксама пабіў вокны ў гатэлі. Затым яго даставілі ў аддзяленне паліцыі.

Аднак на гэтым інцыдэнт не быў вычарпаны. Вярнуўшыся з пастарунку ў гатэль, мужчына ўварваўся ў рэстаран, схапіў металічныя рашоткі для грылю і параніў імі сябе. Беларуса адправілі ў бальніцу.

«Выпадак, мабыць, не самы просты, не бытавы. Такія хуліганскія праявы ня сыходзяць з рук ні ў нас у Беларусі, ні на адпачынку ў далёкіх экзатычных краінах», - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык у вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ.

У МЗС адзначылі, што заканадаўства Егіпта строга падыходзіць да падобных выпадкаў. Відавочна, што мужчыну давядзецца кампенсаваць гатэлю нанесеную шкоду, на яго будуць накладзеныя адміністрацыйныя меры спагнання. Акрамя таго, высокая верагоднасць, што ён будзе ўключаны ў спісы асоб, уезд якіх у Егіпет непажаданы.

«Трэба памятаць, што і тут, і там неабходна выконваць законы, а ў краінах, дзе вызнаецца іслам, яшчэ неабходна памятаць пра тое, што мэтазгодна не спажываць алкаголь», - дадаў Дзмітрый Мірончык.

Міністэрства замежных спраў нашай краіны падтрымлівае кантакт з уладамі Егіпта. Цяпер мужчына знаходзіцца ў мясцовай паліцыі. Ён чакае дэпартацыі. Таксама ўдакладняецца, якім чынам беларус-дэбашыр і яго сям'я змогуць вярнуцца дадому.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру