За мінулыя суткі баевікі 50 раз адкрывалі агонь па апорных пунктах ВСУ. У штабе АТА паведамляюць, што сітуацыя ў раёне правядзення аперацыі напружаная.

На Данецкам кірунку зафіксавалі абстрэлы пазіцый Узброеных сілаў Украіны з мінамётаў калібра 120 мм і 82 мм каля Каменкі.

Баевікі таксама абстрэльвалі ўкраінскіх вайскоўцаў паблізу Невельскага і Траецкага, а па Луганскай стралялі з гранатамётаў розных сістэм.

Таксама стралялі пад Верхнетарэцкім, паблізу Аўдзееўкі, непадалёк ад Зайцавай і Пяскоў, а таксама Наўгародскага.

На прыморскім напрамку, баевікі вялі агонь каля Паўлопаля, Гнутава, пад Вадзяніком, непадалёк ад Шырокіна і Чармалыка, Гранітнага. У раёне Наватроіцка працавалі снайперы.

На луганскім напрамку з артылерыйскіх сістэм калібра 122-мм баевікі стралялі па апорных пунктах паблізу Новазванаўкі.

«У асобных выпадках, калі ўзнікала непасрэдная пагроза жыццю і здароўю ваеннаслужачых, камандзіры прымалі рашэнне на адэкватнае адкрыццё ў адказ агню», - падкрэслілі ў штабе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру