У сацыяльных сетках з'явілася фота аб'явы за подпісам адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска, у якім ад жыхароў сталіцы патрабуюць выключыць святло падчас рэпетыцыі і святочнага канцэрту 9 траўня.

«На плошчы Перамогі запланаваны святочны канцэрт з удзелам найвышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусі, — адзначаецца ў аб'яве. — З мэтай паказу тэматычнага 3D-шоу на фасадах будынкаў вам неабходна адключыць святло ў кватэрах і шчыльна зашторыць вокны, якія выходзяць на манумент, на час правядзення рэпетыцыі і канцэрта: 7 траўня з 22 да 23 гадзін, 8 і 9 траўня з 21.30 да 23 гадзін».

Што будзе з тымі, хто ўсё ж запаліць святло — не ўдакладняецца.

9 траўня мінчукоў чакаюць і іншыя абмежаванні. Сёння забаронена паркоўка па праспектах Машэрава, Незалежнасці і Пераможцаў, а таксама вуліцах паблізу плошчы Перамогі. Ад раніцы быў зачынены першы вестыбюль ст. м «Плошча Перамогі», бо а 12-й да манумента Перамогі ўскладаў кветкі Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру