Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» распаўсюдзіла відэазапіс пакарання «расійскага палкоўніка», захопленага ў Сірыі. Пра гэта паведамляе SITE Intelligence Group, якая займаецца маніторынгам публікацый на ісламісцкіх сайтах.

На відэа, агучаным на рускай мове, ІД абвяшчае пра паспяховую барацьбу з расійскімі войскамі, а таксама пагражае Расіі і прэзідэнту Уладзіміру Пуціну новымі тэрактамі.

На адным з фрагментаў запісу паказаны мужчына, апрануты ў камбінезон, які заклікае іншых «агентаў расійскіх спецслужбаў» здацца, паведамляе Reuters. Затым на відэазапісе паказана, як баявік пераразае яму горла. У закадравым тэксце сцвярджаецца, што пакараны — «палкоўнік Яўген Пятрэнка».

Пацвердзіць сапраўднасць відэазапісу і асобу забітага, адзначае Reuters, не прадстаўляецца магчымым.

Мінабароны РФ і іншыя расійскія ведамствы пакуль запіс з пакараннем смерцю «расійскага палкоўніка» не пракаментавалі.

У верасні 2016 года ІД абвяшчала аб палоне Яўгена Пятрэнкі, які на распаўсюджаным тэрарыстамі відэазапісе называў сябе пазаштатным супрацоўнікам 2-га аператыўнага аддзела ФСБ Расіі па Маскве ў званні капітана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?