Стала вядома, колькі ў Беларусі выдаткавалі сродкаў на святкаванне Дня Перамогі, піша «Еўрарадыё». Інфармацыю пра гэта можна знайсці на сайце дзяржаўных закупак. Там паведамляецца, што абвяшчаліся таргі на арганізацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў, прысвечаных святу 9 траўня. Называецца сума ў памеры 406457 рублёў. Гэта каля 216 тысяч даляраў.
Як паведамлялася, у Расіі на адзін толькі разгон хмараў над Краснай плошчай Масквы 9 мая збіраліся выдаткаваць больш як 1,5 млн даляраў.
0
0
0
0
0
0