Аляксандар Сахарук. Фота радыё «Рацыя».

Аляксандар Сахарук. Фота радыё «Рацыя».

Пра гэта Свабодзе паведаміў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін:

«Аляксандар апрануўся ў вайсковую форму, пачапіў мэдаль, бел-чырвона-белую стужку і пайшоў на мерапрыемства на скрыжаваньні вуліц Леніна і Машэрава. Калі калёна рушыла ў бок крэпасьці, ён узьняў бел-чырвона-белы сьцяг і прайшоў зь ім хвіліны тры проста за «Неўміручым палком». Да Аляксандра падышлі асобы ў цывільным і загадалі прыбраць сьцяг. Ён адмовіўся, патлумачыўшы, што гэта ягоная нацыянальная годнасьць. У выніку яго забралі і даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе ён цяпер і знаходзіцца,» — расказаў праваабаронца.

Уладзімер Вялічкін дадаў, што Аляксандар Сахарук — вэтэран вайны ў Афганістане, ён узнагароджаны баявым мэдалём «За адвагу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?