Кандыдат ад галоўнай апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі «Табура» Мун Чжэ Ян набірае большасць галасоў на датэрміновых выбарах прэзідэнта Паўднёвай Карэі.
Па дадзеных апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў, праведзеных трыма найбуйнейшымі тэлеканаламі краіны, Мун Чжэ Ян набірае больш за 41% галасоў.
За яго бліжэйшага суперніка - кандыдата ад кансерватыўнай Карэйскай партыі свабоды Хон Чжун Пхе - прагаласавалі, па папярэдніх дадзеных, крыху больш за 23% выбаршчыкаў.
У 2012 годзе Мун Чжэ Ян, нагадвае BBC News, заняў другое месца на выбарах прэзідэнта. Перамогу тады атрымала Пак Кын Хе, адпраўленая ў адстаўку ў сакавіку 2017 года з-за карупцыйнага скандалу.
Пасля гэтага ў Паўднёвай Карэі былі абвешчаныя датэрміновыя выбары прэзідэнта.
Высветлілася, што блізкая сяброўка Цой (Чхве) Сун Сіль фактычна кантралявала працу кіраўніка дзяржавы і мела доступ да сакрэтнай інфармацыі. Акрамя таго, па некаторых дадзеных, Цой Сун Сіль змушала буйныя кампаніі рабіць унёскі ў звязаныя з ёй фонды.
Пак Кын Хе абвінавачванні ў карупцыі катэгарычна адмаўляе.