Актывісты прарасійскага «Національно-освободітельного двіженія» былі заўважаныя 9 мая на плошчы Перамогі ў Мінску. Яны пазіравалі з расійскім трыкалорам з выявай дзвюхгаловага арла ў імперскай кароне.

Рух вядомы сваёй прарасійскай пазіцыяй і падтрымкай сепаратыстаў Данбаса. А таксама — часам даведзенымі да абсурду поглядамі. Напрыклад, яго кіраўнік Уладзімір Рыжанкоў лічыць, што беларускую канстытуцыю напісалі ў ЗША, а 80% нашых чыноўнікаў працуюць на Амерыку.

Аляксей Галавін (на фота злева, у камуфляжы без знакаў адрознення) падчас разгону сёлетняй акцыі на Дзень Волі трагікамічна трапіў на суткі разам з дэманстрантамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?