На трасе М1 удзень 9 мая ўтварыўся шматкіламетровы затор на выезд у Расію, паведаміла Ганна з Мінска. Расейскія памежнікі пацвердзілі: «Чарга кіламетраў пяць».

— Мы вярталіся ў Беларусь у раёне 15.30 і бачылі доўгую чаргу на выезд у Расію. Напэўна, расейцы вяртаюцца з выходных, бо ўчора, калі мы выязджалі, затораў не было. А сёння стаялі і фуры, і легкавыя машыны. Чарга даўжынёй кіламетраў у шэсць-сем, - распавяла Ганна.

Паводле яе слоў, чэргі на ўезд з Расіі ў Беларусь не было.

- Так, затор кіламетраў пяць там ёсць. Усе вяртаюцца са святаў з Беларусі. Грузавых машын вялікі паток, і легкавых сёння таксама шмат. Да вечара павінны ўсе праехаць, - паведамілі TUT.BY у памежнай службе ФСБ Расіі.

Як растлумачыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі, на беларуска-расійскай мяжы правяраюць дакументы толькі расійскія памежнікі. Што тычыцца чэргаў на іншых кірунках, па словах Бычкоўскага, у выходныя паток на самых папулярных - Польшча, Літва, Украіна - заўсёды моцна расце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру