Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ўхваліў пастаўкі зброі курдскім сілам, якія змагаюцца з так званай «Ісламскай дзяржавай» у Сірыі, паведаміў Пентагон.

Курдскія часці сірыйскіх дэмакратычных сіл атрымаюць узбраенне, каб дапамагчы выцясніць ІД з умацаванняў у горадзе Рака, адзначыла прэс-сакратар Пентагона.

ЗША «выразна ўсведамляе» заклапочанасць Турцыі наконт такога кроку, дадала яна.

Турцыя лічыць курдскіх паўстанцаў тэрарыстамі.

Крыніца Пентагона паведаміла BBC, што абсталяванне будзе ўключаць у сябе боепрыпасы, стралковую зброю, кулямёты, цяжкія кулямёты, будаўнічае абсталяванне (бульдозеры) і бранятэхніку.

Крыніца дадала, што ЗША «паспрабуюць вярнуць» абсталяванне пасля аперацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру