Сёння ў групе, у якой на чэмпіянаце свету па хакеі гуляе Беларусь у Парыжы, прайшлі два цікавыя матчы.

Нарвегія выйграла ў Славеніі 5:1, атрымала другую перамогу і выйшла на 3-е месца ў групе. Францыя па булітах адолела Швейцарыю 4:3, у гаспадароў таксама другая перамога.

Пасля 3-х тураў: Канада — 9, Швейцарыя — 6, Нарвегія — 6, Чэхія — 5, Францыя — 5, Фінляндыя — 4, Славенія — 1, Беларусь — 0.

Зборная Беларусі, што пацярпела тры паразы і атрымала порцыю крытыкі ад Лукашэнкі, у сераду гуляе са Швейцарыяй (17:15),

у пятніцу — з Францыяй (21:15), у суботу — са Славеніяй (17:15), у аўторак — з Нарвегіяй (13:15). 

У плэй-оф выходзяць чатыры каманды з групы, пакідае эліту зборная, якая фінішуе ў групе 8-й.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру