Палітык Мікола Статкевіч у фэйсбуку падтрымаў Наталлю Радзіну ў канфлікце, які разгарэўся ўнутры «Хартыі'97».

«Напалоханыя зайдросцяць мужным. І шукаюць нізкіх матываў у іх учынках. Здрадныя ненавідзяць цвёрдых. І абараняюць здрадных, радасна вітаючы папаўненне сваіх шэрагаў. Слабыя не любяць моцных. І шчаслівыя, калі лічаць, што моцнага прынізілі. Вось сапраўдныя матывы тых соцень лайкаў пад пастамі з нядаўнімі абвінавачваннямі ў бок каманды «Хартыі-97», — мяркуе Статкевіч.

Палітык негатыўна выказаўся ў адрас многіх з «фэйсбучных маралістаў», якія высунулі абвінавачванні ў бок Хартыі.

Статкевіч згадаў «былога апостала нацыі, які ўцёк з краіны ў часы найвялікшай пагрозы незалежнасці», а цяпер «больш за 20 гадоў вядзе паклёпніцкую кампанію».

Дасталася і «рэдактару галоўнай апазіцыйнай газеты», які «выказвае шкадаванне, што ініцыятара апошняй першамайскай акцыі толькі пасадзілі пад арышт».

«Нездарма ва ўсіх апошніх «шэдэўрах» афіцыйнай прапаганды сярод аб'ектаў нападу абавязкова ёсць прадстаўнікі Хартыі. А шаўкі рэжыма нападаюць на самых небяспечных для яго. Той выпадак, калі ворагам варта верыць. Таму — трымайся, Наталля! Трымайцеся сябры! Мужнасці, цвёрдасці і сіл вам!» — падсумоўвае Статкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0