У аўторак увечары ў Літву прыбыў сакратар па пытаннях абароны ЗША Джэймс Мэціс. Гэтым візітам новая адміністрацыя Злучаных Штатаў імкнецца прадэманстраваць свае абавязацельствы ў сферы бяспекі Балтыйскіх краін на фоне занепакоення замежнай палітыкай Расіі.

Дж. Мэціс у сераду ў Вільні сустрэнецца з прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайце, затым адбудзецца сустрэча з міністрамі абароны трох Балтыйскіх краін. Пазней госць наведае дыслакаваных у Пабрадэ (пад Вільняй) ваенных ЗША і НАТО. Рэагуючы на ўварванні Расіі ва Украіне, НАТА ў гэтым годзе дыслакуецца па міжнароднаму батальёну — каля тысячы вайскоўцаў - у Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. У рамках асобнай аперацыі ў рэгіёне таксама дыслакаваная брыгада ЗША.

Напярэдадні візіту Дж. Мэціс сказаў, што знаходжанне НАТА ў Балтыйскіх краінах дапамагае забяспечыць стабільнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?