У дзяўчыны, якая спынілася ў адным са сталічных хостэлаў, зніклі 500 даляраў з вочка захоўвання. У крадзяжы падазраюць расіяніна, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
У ячэйцы для захоўвання дзяўчына пакінула грошы і рэчы, а раніцай даляры зніклі.
— Малады чалавек, ведаючы, што ў бакоўцы маецца другі дублікат ключоў, скарыстаўся гэтым і cкраў у дзяўчыны грошы, — распавяла афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РУУС Эвеліна Маркоўская.
Паводле звестак міліцыі, каб схаваць сляды хлопец нават выцер на ключы і ячэйцы адбіткі пальцаў. Тым не менш міліцыя ўстанавіла яго дачыненне да крадзяжу
Расіянін затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж), санкцыя артыкула — да 4 гадоў пазбаўлення волі.
— Стала вядома аб дачыненні дадзенага мужчыны яшчэ да аднаго аналагічнага злачынства, - дадала прадстаўнік РУУС Эвеліна Маркоўская.