5 траўня ў Беларусі адзначаны новы для краіны від птушак — сібірскі чорнагаловы чакан, паведамляе «Ахова птушак Бацькаўшчыны» І гэта пры тым, што птушка гняздуецца пад Архангельскам і ў заходняй Сібіры, а зімуе ў Індыі!

Незвычайная птушка трапіла ў аб'ектыў бёрдвотчара з Палесся Андрэя Шэўчыка. Фота, сумненні, дыскусія з калегамі: вынік — перад намі новая для Беларусі птушка, якая прызямлілася ў пойме ракі Ненач Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Знаёмцеся: сібірскі чорнагаловы чакан — у Беларусі! Фота А. Шэўчыка.

Знаёмцеся: сібірскі чорнагаловы чакан — у Беларусі! Фота А. Шэўчыка.

Фота А. Шэўчыка.

Фота А. Шэўчыка.

З найбліжэйшых краін, наколькі нам вядома, яго бачылі ўсяго адзін раз у Літве (17 гадоў таму) і ў два разы ў Польшчы (кастрычнік 2016 і травень 2015).

Часцей за ўсё арнітолагі і бёрдвотчары сустракаюць тыя новыя для Беларусі віды птушак, якія сустракаліся ўжо ў краінах-суседзях. У Беларусі дагэтуль былі зарэгістраваны два віды чаканаў: звычайны від — лугавы чакан і каля 16 гадоў таму краіну з поўдня стаў засяляць чорнагаловы чакан, які ў Заходнім Палессі гняздуецца цяпер рэгулярна.

Афіцыйна правільнае вызначэнне сібірскага чорнагаловага чакана павінна пацвердзіць БАФК (Беларускай арніта-фаўністычная камісія), якая вывучыць фота, апісанне і падрабязнасці сустрэчы з птушкай, толькі пасля яе рашэння новы від унясуць у спіс птушак Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0