Дзяніс Брыгадзін, як і бацька, напісаў кандыдацкую на гістарычную тэму — «Злачыннасць у Беларусі ў другой палове XIX — пачатку ХХ стагоддзяў».

У 2002 годзе сын тагачаснага міністра адукацыі Дзяніс Брыгадзін паступіў у БДУ. Кандыдацкую дысертацыю ён абараняе амаль праз 10 гадоў пасля заканчэння ВНУ. Абарона навуковай працы прызначана на 25 траўня. Навуковы кіраўнік працы — доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі.

«Вывучэнне злачыннасці дазваляе выявіць магчымасці дзяржавы кіраваць складанымі працэсамі сацыяльнай трансфармацыі грамадства, фарміруючы новыя нормы і стандарты паводзін, духоўныя каштоўнасці, забяспечваючы сацыяльную ўстойлівасць і цэласнасць грамадства», — піша Брыгадзін-малодшы.

Нагадаем, што экс-міністр адукацыі Пятро Брыгадзін — доктар гістарычных навук. У 1971 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1978 ён скончыў аспірантуру БДУ і ў гэтым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966—1970 гг.)». У 1995 годзе Брыгадзін напісаў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917 г.)».

Зараз Пятро Іванавіч Брыгадзін працуе дырэктарам Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Дзяніс Брыгадзін у гэтай ВНУ працуе вядучым юрысконсультам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?