На Ібіцы на 48-м годзе жыцця пасля непрацяглай хваробы памёр дыджэй і кампазітар Роберт Майлз, паведаміў яго прадзюсар Джо Ці Ванэлі.
Роберт Майлз нарадзіўся ў італьянскай сям'і ў Швейцарыі 3 лістапада 1969 года. Ён стаў вядомы шырокай публіцы ў 1995 годзе сваёй кампазіцыяй Children.
Трэк разышоўся накладам больш за два мільёны асобнікаў.
Пасля гэтага Майлз запісаў яшчэ два сінглы, якія ўвайшлі ў брытанскія хіт-парады - Fable і One & One.
Усяго Майлз запісаў пяць студыйных альбомаў.
У 1997 годзе музыка атрымаў музычную прэмію Brit Award за міжнародны музычны прарыў года.
0
0
0
0
0
0