У Омску (Расія) затрымалі 64-гадовую мясцовую жыхарку па падазрэнні ў забойстве 72-гадовага сужыцеля. Злачынства было здзейснена 9 траўня, калі пенсіянерка гатавала салат.

Сужыцель падышоў да яе і стаў выказваць побытавыя прэтэнзіі. Жанчына нанесла яму ўдар нажом па руцэ, пашкодзіўшы артэрыю. Ад страты крыві мужчына памёр на месцы.

Супраць пенсіянеркі распачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула смерць па неасцярожнасці.

Раней жанчына ўжо была судзімая за аналагічнае злачынства. 9 мая 2010 года яна таксама ўдарыла свайго сужыцеля нажом. Год таму пенсіянерка выйшла на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?