Гасцямі інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч у бліжэйшым часе будуць расійскі пісьменнік Уладзімір Сарокін (25 траўня) і французскі кінадакументаліст і фатограф Ян Арцюс-Бэртран (1 чэрвеня).

Суразмоўцам Сарокіна ў абмеркаванні будзе беларускі культуролаг Аляксей Братачкін. Сустрэча адбудзецца 25 траўня, пачатак а 19.00 па адрасе: Мінск, Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3. Зарэгістравацца на ўдзел у гэтай сустрэчы можна, напісаўшы на адрас клуба ([email protected]) і падаўшы сваё імя і прозвішча, не пазней за 20 мая.

Сустрэча з Янам Арцюсам-Бэртранам адбудзецца 1 чэрвеня, пачатак у 19.00, па адрасе: Мінск, Дом Масквы, вул. Камуністычная, 86. Зарэгістравацца на ўдзел у гэтай сустрэчы можна, напісаўшы на адрас клуба ([email protected]) і падаўшы сваё імя і прозьвішча, не пазней за 20 мая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру