Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зацвердзіў новую стратэгію развіцця інфармацыйнага грамадства да 2030 года, у якой у якасці аднаго з асноўных прынцыпаў пазначаны «прыярытэт традыцыйных расійскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў», паведамляе ВВС.

ТАСС

У апублікаваным на афіцыйным партале прававой інфармацыі дакуменце гаворыцца, што «расійскае грамадства зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, адпаведнай высокаму інтэлектуальнаму і культурнаму ўзроўню развіцця грамадзян Расіі».

Аўтары адзначаюць, што «змяшчэнне акцэнтаў ва ўспрыманні навакольнага свету, асабліва ў сетцы інтэрнэт, з навуковага, адукацыйнага і культурнага на забаўляльна-даведачны сфармавала новую мадэль ўспрымання — так званае кліпавае мысленне». Адметнай асаблівасцю гэтай тэндэнцыі аўтары лічаць масавае павярхоўнае ўспрыманне інфармацыі.

Такая сітуацыя «спрашчае ўплыў на погляды і перавагі людзей», што «дае перавагу ў дасягненні эканамічных і палітычных мэтаў тым дзяржавам і арганізацыям, якім належаць тэхналогіі распаўсюджвання інфармацыі», — гаворыцца ў дакуменце.

У ліку мэтаў стратэгіі паказваецца стварэнне ўмоў для фармавання ў Расіі «грамадства ведаў». Для фармавання «інфармацыйнай прасторы ведаў», на думку аўтараў, неабходна «праводзіць мерапрыемствы ў галіне духоўна-маральнага выхавання грамадзян».

Дакумент таксама прапануе «стварыць умовы для папулярызацыі рускай культуры і за мяжой» для спынення спроб «скажэння і фальсіфікацыі гістарычных і іншых фактаў».

Сярод іншых мер стратэгія загадвае ўдасканальваць заканадаўчыя спосабы рэгулявання дзейнасці СМІ, а таксама інтэрнэт-тэлебачання, навінавых агрэгатараў, сацыяльных сетак, інтэрнэт-сайтаў і месенджараў.

Для ўстойлівай працы інфармацыйнай інфраструктуры аўтары дакумента прапануюць замяніць імпартнае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне расійскімі аналагамі. Стратэгія таксама прадугледжвае выкарыстанне айчынных сродкаў шыфравання пры абмене данымі ў органах улады.

Дакумент уступае ў сілу з моманту падпісання прэзідэнтам. Цяпер урад павінен да 1 кастрычніка 2017 года зацвердзіць план рэалізацыі стратэгіі.

Папярэдняя стратэгія развіцця інфармацыйнага грамадства была прынятая ў 2008 годзе. Яна дзейнічала да 2015 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру