«Рады, што жыццё ідзе і што ў вас там столькі прыгод, вандровак, працы. А галоўнае, рады, што сяброўкі і сябры ўвесь час падтрымліваюць. 1 траўня ў мяне быў дзень анёла. Я прыгадаў, як мяне мама Валя вадзіла ў царкву. Мне было цяжка. Але што зробіш…»

«Я не вельмі люблю ўласны дзень народзінаў. Але сёння я атрымаў вельмі светлую і кранальную паштоўку. Адразу скажу, што ўсе паштоўкі былі прыемнымі, цёплымі і шчырымі. Але гэта — асаблівая. Яна кароткая. Там проста віншаванні і словы пра тое, што гэтыя зусім не знаёмыя мне людзі чакаюць мяне на волі і ганарацца. І было падпісана: «Яраслава, 3 клас. Бабушка, 68 гадоў». Мяне гэта кранула». 

«Я хацеў папрасіць наступную рэч. Можа, калі вашы сяброўкі будуць мець час і натхненне, напішуць хлопцам пару добрых слоў. Слоў падтрымкі і салідарнасці. Я разумею, што ім будзе вельмі прыемны і патрэбны гэты крок. Асабліва ад дзяўчат». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0