Вечарам 11 мая ў Кіеве адбудзецца другі паўфінал міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017». Жывую трансляцыю ў 22.00 пачнуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі (tvr.by), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Беларуская група NaviBand з кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця» выступіць пад нумарам 14. Разам з маладымі людзьмі за пуцёўку ў фінал будуць змагацца выканаўцы з Сербіі, Аўстрыі, Македоніі, Мальты, Румыніі, Нідэрландаў, Венгрыі, Даніі, Ірландыі, Сан-Марына, Харватыі, Нарвегіі, Швейцарыі, Балгарыі, Літвы, Эстоніі, Ізраіля.

У другім паўфінале могуць галасаваць краіны-ўдзельніцы, а таксама Германія, Францыя і Украіна. Тэлефонныя нумары будуць аб'яўленыя каментатарам, а таксама абазначаныя эфірнай графікай у час прамой трансляцыі. У адпаведнасці з правіламі конкурсу, беларускія тэлегледачы не могуць галасаваць за песню, якая прэзентуе іх краіну.

Каментаваць другі паўфінал галоўнага тэлевізійнага музычнага шоу Еўропы па-беларуску будзе журналіст Агенцтва тэленавін Яўген Перлін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру