РУП «Белкартаграфія» выпусціць серыю карт на замежных мовах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Ілюстраваныя карты будуць прызначаныя для выкарыстання пры вывучэнні замежных моў ва ўстановах адукацыі Беларусі. Першай з гэтай серыі плануецца выдаць карту Вялікабрытаніі на англійскай мове. Работы па яе стварэнні ўжо вядуцца.

«У 2017 годзе прадпрыемства «Белкартаграфія» працягне пашыраць асартымент картаграфічнай прадукцыі. Большая частка навінак будзе арыентаваная на масавага спажыўца, дарослых і дзяцей», — запэўнілі ў Дзяржкаммаёмасці.

Так, сёлета рыхтуецца да выдання «Атлас аўтамабільных дарог Еўропы», вядуцца работы па стварэнні падрабязнага «Атласа свету». У бліжэйшы час «Белкартаграфія» адправіць у друк карту»Замкі Беларусі», якая ўтрымлівае інфармацыю пра замкі, што існуюць і існавалі раней на тэрыторыі краіны.

Першым з серыі турыстычных атласаў абласных цэнтраў складзены і ўжо рыхтуецца да выдання «Мінск. Атлас турыста». Завяршаюцца работы па стварэнні атласаў «Віцебская вобласць», «Брэсцкая вобласць».

Дзіцячы асартымент дапоўніла складаная карта «Падарожнічаем па Мінску». На ёй у даступнай форме пададзеная інфармацыя пра гістарычныя і культурныя славутасці Мінска, аб'екты адпачынку і забавы сталіцы.

Яшчэ адна падрыхтаваная «Белкартаграфіяй» дзіцячая карта — «Мая Радзіма — Беларусь» — друкуецца на дзвюх мовах: рускай і беларускай. З дапамогай яркіх ілюстрацый на ёй адлюстраваныя найважнейшыя архітэктурныя і прыродныя славутасці Беларусі, паказаныя арэалы рассялення беларускіх плямёнаў, змешчаная інфармацыя пра выбітных дзеячаў краіны, нанесеныя цэнтры рамёстваў і іншая інфармацыя, якая дазваляе спазнаць свой край.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру