Камітэт па разведцы амерыканскага Сената ўпершыню выпісаў позву ў рамках расследавання аб умяшанні Расіі ў прэзідэнцкія выбары. Былога дарадцу прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майкла Фліна абавязалі перадаць камітэту дакументы, якія маюць дачыненне да расследавання.

Фліну яшчэ 28 красавіка накіравалі афіцыйны запыт, у якім прапанавалі прадставіць гэтыя дакументы добраахвотна. Былы чыноўнік адміністрацыі Дональда Трампа праз свайго адваката адмовіўся супрацоўнічаць з расследаваннем.

Майкл Флін быў адпраўлены ў адстаўку ў лютым 2017 года, менш чым праз месяц пасля інаўгурацыі Трампа. Прычынай сталі размовы Фліна з расійскім паслом у Вашынгтоне Сяргеем Кісляком, пра якія дарадца не паведаміў начальству.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?