У Службе бяспекі Украіны заявілі, што былы супрацоўнік структуры, заўважаны ў часе сачэння за домам, дзе жыў Шарамет, перад забойствам апошняга, быў звольнены са сваёй пасады ў ведамстве 29 красавіка 2014 года.
Нагадаем, што гэта быў момант, калі Расія захапіла Данбас і ажыццяўляла аперацыі па захопе Адэсы і Харкава, якія Украіне ўдасца сарваць.
Звальненне 29 красавіка азначае, што той чалавек быў падаў на звальненне раней — пасля перамогі Майдану і анексіі Крыма.
Чытайце таксама: Поўны тэкст расследавання Killing Pavel
«Паведамляем, што Усціменка Ігар Андрэевіч быў звольнены з СБ Украіны 29 красавіка 2014 года, — паведаміла прэс-сакратарка СБУ Алена Гітлянская. — Калі б журналісты звярнуліся да нас з запытам пра пана Усціменка не пасля выхаду праграмы ў эфір, а да яе, магчыма, не было б пра што гаварыць», — напісала яна ў фэйсбуку.
Журналісцкае расследаванне забойства Паўла Шарамета выявіла некаторыя новыя дэталі.
У прыватнасці, гаворыцца, што Усціменка быў заўважаны на відэа з камер назірання ў ноч перад забойствам журналіста Паўла Шарамета.