Марк Лор — самы высокааплатны топ-менеджар свету. Фота: Seth Wenig / AP

Марк Лор — самы высокааплатны топ-менеджар свету. Фота: Seth Wenig / AP

Bloomberg апублікаваў рэйтынг самых высокааплатных топ-менеджараў свету. Першае месца з вялікім адрывам заняў прэзідэнт і галоўны выканаўчы дырэктар Walmart eCommerce U.S., заснавальнік Jet.com Марк Лор.

Па ацэнцы Bloomberg, у 2016 годзе яго заробак склаў $236 млн, з якіх $235 млн ён атрымаў дзякуючы продажу Jet.com рэтэйлеру Walmart. Гэтая ўгода стала самай буйной у гісторыі ЗША купляй стартапа на рынку электроннай камерцыі. Пасля продажу Jet.com Лор атрымаў кіруючы пост у падраздзяленні электроннай камерцыі Walmart. Заробак Лора склаў $346 тыс.

Другое месца заняў генеральны дырэктар карпарацыі Apple Цім Кук, які зарабіў за год $150 млн. Большую частку гэтых грошай — $ 141 млн — топ-менеджар грошы на акцыях кампаніі. За мінулы год зарплата Кука склала каля $3 млн.

На трэцім месцы ў рэйтынгу Bloomberg аказаўся былы віцэ-прэзідэнт Goldman Sachs, а цяпер старшыня рады дырэктараў Evercore Partners Inc. Джон Вайнберг. Ён зарабіў амаль $124 млн.

На чацвёртым месцы — генеральны дырэктар Alphabet Inc. (мацярынскай кампаніі Google) Сундар Пічаі. Яго даход за мінулы год склаў $106,5 млн, з якіх $650 тыс. — ганарар, $105,4 млн — даход з акцый.

Пяцёрку самых дарагіх топ-менеджараў замыкае генеральны дырэктар Tesla Inc. Ілан Маск, які зарабіў $99,7 млн. Заробак Маска склаў каля $46 тыс., у той час як астатні прыбытак прыйшоўся на прэміі.

Далей у рэйтынгу размясціліся генеральны дырэктар кампаніі IBM Джыні Рамэці ($96,7 млн), СЕО Caesars Acquisition Мітч Гарбер ($91,1 млн), былы генеральны дырэктар Viacom Філіп Даўман ($87,8 млн), выканаўчы дырэктар CBS Corporation Леслі Мунвс ($83,6 млн) і СЕО Gamco Investors Inc. Марыё Габелі ($75,9 млн).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0