Нападнік зборнай Беларусі па хакеі Сяргей Касціцын пасля заканчэння чацвёртага матчу сусветнага чэмпіянату, які завяршыўся для нацыянальнай каманды паразай ад швейцарцаў з лікам 0:3, адказаў на непрыемныя пытанні журналістаў. Словы форварда з Францыі перадае карэспандэнт «Прессбола» Вячаслаў Федарэнкаў.

— Нават не ведаю, з чаго пачаць, акрамя банальнага «што не атрымалася»…

— Ды ні х… не атрымліваецца!

— Ну, гэта фармулёўка не для друку …

— Можаш і для друку.

— У нас змяніўся склад звёнаў, а ў тваім выпадку і функцыянал — перамясцілі з фланга ў цэнтр…

— Мне ў цэнтры нават лепш. Прынамсі, больш шанцаў хоць бы даўжэй патрымаць шайбу, адчуць яе. Але толку, калі, скажам, зноў пачынаем выдаляцца? Тры разы ў адным перыядзе ў гульні з камандай, якую павінны і можам перамагаць!

— Вельмі цісне, што галоў няма, а чакаюць іх лагічна перш за ўсё ад вашай тройкі?

— Ды зразумейце вы, ні адзін-два чалавекі, ні нават адно-два звяна праблему не вырашаць. Гуляць павінны ўсе! Кевін (Лаланд. — «ПБ».) нас цягне як можа, але ён жа не жалезны. Усе павінны гуляць, ці табе 20 гадоў, ці 35. Гэта чэмпіянат свету, а не чэмпіянат Беларусі.

— Думкі цяпер ахопліваюць невясёлыя?

— Цяпер галоўная думка і жаданне - хутчэй зваліць адсюль і ўсё забыцца. Яны таксама не падарунак, але што застаецца?..

— Ці было дыханне 1-га дывізіёна калі-небудзь такім адчувальным?

— На маёй памяці, напэўна, не…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру