За апошнія некалькі дзён здарылася адразу некалькі смерцяў на чыгунцы.

8 мая каля 21.20 на чыгуначнай станцыі ў Кобрыне адбыўся няшчасны выпадак. Дызель-цягнік накіроўваўся па маршруце Лунінец-Брэст, мужчына 1938 года нараджэння з роварам у руках перасякаў чыгуначныя шляхі па пешаходным пераходзе. На гукавыя сігналы, якія яму падаваў машыніст, не рэагаваў і трапіў пад цягнік.

Пацярпелы з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і шматлікімі ірванымі ранамі галавы быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне. Нягледзячы на намаганні лекараў, выратаваць яго жыццё не ўдалося. Ён памёр 9 мая.

Уначы 9 мая адбылася яшчэ адна трагедыя. 64-гадовы жыхар Ельска, што ў Гомельскай вобласці, пераходзіў ноччу чыгуначныя шляхі. Па інфармацыі партала gomel.today яму адрэзала галаву.

Машыніст распачаў экстранае тармажэнне, але яно не дапамагло пазбегнуць наезду. Было ўстаноўлена, што напярэдадні дзядуля атрымаў пенсію і выпіваў з сябрам, а затым па небяспечным участку накіраваўся дадому.

10 мая ў Віцебску загінуў інвалід па слыху. 32-гадовы мужчына трапіў пад невялікі аўтаномны лакаматыў (матавоз), які рухаўся па маршруце Прудок-Віцебск. Здарэнне адбылося ўдзень на чыгуначным перагоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?