Лагатыпы да 950-годдзя сталіцы распрацавалі дызайнеры ГП «Мінскрэклама», паведамляюць «Мінск-Навіны».

Створана 4 віды лагатыпаў. Кожны з іх прызначаны для розных сфер прымянення.

— Нашы дызайнеры прыдумалі 12 варыянтаў лагатыпаў да юбілею сталіцы. У аснове - сіні колер, колер гарадскога герба. Усе эскізы былі перададзеныя ў Мінгарвыканкам на ўзгадненне. Абрана 4 варыянты, якія будуць выкарыстоўвацца як у вонкавым афармленні горада, так і ў гандлі, на этыкетках рознай прадукцыі, - распавядае начальнік аддзела дызайну ГП «Мінскрэклама» Сяргей Дугін.

Гандлёвыя арганізацыі для афармлення цэннікаў, бэйджаў прадаўцоў змогуць выкарыстаць вось такі лагатып:

Для сувенірнай прадукцыі, напрыклад вырабу магніцікаў, будзе варыянт з гарадской ратушай і салютам.

Створаны лагатып і ў рэтра-стылі са старым Мінскам. Ён выкананы ў двух варыянтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0