Кампанія Skoda разам з УДАІ Мінгарвыканкама з 18 па 25 мая запускаюць новую акцыю «Тыдзень любові да аўтамабіля». Пра гэта заявілі арганізатары на прэс-канферэнцыі ў аўтасалоне ў Мінску. Мэта акцыі — серыяй сацыяльных мерапрыемстваў паказаць: аўтамабіль можа і павінен паляпшаць якасць жыцця.

Як паўдзельнічаць?

Для таго, каб паўдзельнічаць у акцыі, трэба: праверыць машыну, абслужыць, застрахаваць ці проста памыць. З гэтай мэтай адным з галоўных бонусаў, які дорыць «Тыдзень любові да свайго аўтамабіля», сталі зніжкі і акцыі ад больш за дзесяць кампаній, якія абслугоўваюць аўтааматараў. Чакаецца, што спіс удзельнікаў будзе расці, а колькасць спраўных аўтамабіляў павялічыцца геаметрычна.

З 18 па 25 мая ва ўсіх сэрвісах Skoda у Мінску можна будзе скарыстацца паслугамі па «смачных» цэнах, прычым незалежна ад маркі машыны. Таксама можна будзе атрымаць бонусы і зніжкі пры замове дастаўкі на сайце menu.by, скарыстаўшыся паслугамі «Белрасстраха», заправак А-100, цэнтра антыкаразійнай абароны Krown, а таксама пры куплі навучання на курс для пачаткоўцаў ў школе Сяргея Аўчыннікава. Спецыяльныя прапановы абяцаюць ўключыць на час акцыі страхавыя і лізінгавыя кампаніі.

Для чаго гэта робіцца?

Такім нестандартным чынам арганізатары хочуць аддаць належнае самаму масаваму сродку перамяшчэння на зямлі, не абурацца яго недахопамі, а звярнуць увагу на прагрэс, які ён зрабіў за апошнія дзесяцігоддзі з пункту гледжання экалагічнасці, бяспекі і, у цэлым, якасці жыцця чалавека.

«Мне самому вельмі падабаецца ідэя «Дня без аўтамабіля», калі кіроўцы дабіраюцца на працу пешшу, на ровары ці на метро. Я з задавальненнем удзельнічаю ў гэтай «зялёнай» акцыі — езджу на ровары, — кажа Сяргей Нечыпурэнка, намеснік дырэктара па маркетынгу і продажах Skoda у Беларусі. — Але давайце не будзем крывадушнічаць: у бліжэйшы час мы ад аўтамабіля не адмовімся, ды і наўрад ці гэта камусьці трэба. Што сапраўды важна — гэта каб на дарогах ездзілі ва ўсіх сэнсах «чыстыя» і бяспечныя аўто, каб кіроўцы былі ветлівымі, каб хапала парковак і не было коркаў, а тыя, хто мае патрэбу ў дапамозе на колах, яе атрымлівалі. Менавіта для гэтага мы прыдумалі адзначаць «Тыдзень любові да аўтамабіля»».

Сяргей Нечыпурэнка, намеснік дырэктара па маркетынгу і продажах Skoda ў Беларусі.

Сяргей Нечыпурэнка, намеснік дырэктара па маркетынгу і продажах Skoda ў Беларусі.

Яшчэ адна надзённая праблема — правілы добрага тону на дарогах. Сёння па вуліцах беларускіх гарадоў калясіць больш за 3 мільёны машын і без «добрых манер» прыемны рух папросту можа ператварыцца ў непрыемны або наогул у «стаянне». Skoda і ДАІ 18 мая правядуць акцыю ў падтрымку вадзіцельскага этыкету на адным з самых загружаных гарадскіх маршрутаў — праспекце Дзяржынскага і вуліцы Розы Люксембург. У гэты дзень інспектары будуць рабіць падарункі тым, хто своечасова папярэджвае аб манеўрах, прапускае іншыя машыны або спыняецца дапамагчы заглухнуўшым пачаткоўцам.

Начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

Начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

«Прынцып «хто больш нахабны, той і мае рацыю» не працуе, больш за тое — менавіта ён часцей за ўсё прыводзіць да ДТЗ. Мы хочам, каб кіроўцы вялі сябе культурна круглы год, і ў гэтым сэнсе «Тыдзень любові да аўтамабіля» можа стаць трамплінам, каб сфармаваць у людзей звычку добрых паводзінаў, павялічваючы якасць жыцця для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Такое павышэнне ўзроўню культуры і ўзаемапавага могуць дазволіць ініцыятыве вырасці за межы нашай краіны і стаць глабальным рухам за бяспечнае кіраванне», — выказаўся начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

«Тыдзень любові да аўтамабіля» ў такім фармаце стане першай падобнай акцыяй не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. Арганізатары спадзяюцца, што ініцыятыва стане пастаяннай ў нашай краіне і знойдзе падтрымку за мяжой.

Гэта адзіная акцыя?

Не. Таксама разам са сталічным ДАІ ў маі Skoda запускае дабрачынную кампанію аўтадапамогі «365 дзён дабра» для сем'яў падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса. Любы неабыякавы кіроўца зможа абраць дзень і заслупаваць яго за сабой у адмысловым анлайн-календары, каб у гэтую дату дапамагчы сям'і, якая мае патрэбу ў транспарце. Падвезці можна будзе на сваім аўто або на адмысловым «шкодамабіле», які прадаставіць для гэтых мэтаў Skoda. Арганізатары і хоспіс вельмі спадзяюцца за месяц запоўніць каляндар на год наперад.

ТАА «Сетте Студия» УНП 192409356

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?