Другі дзень запар у Мінску зранку ідзе снег, а тэмпература ўначы блізкая да нуля. Але многія ўжо пасадзілі гароды на лецішчы і вёсцы. Пры такім надвор’і бульбе нічога не пагражае, а вось памідоры ці кветкі яблыняў могуць памёрзнуць.

Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па бульбаводстве і пладаводстве, кандыдат сельскагаспадарчых навук Вадзім Маханько.

«Цяпер тэмпература на бульбу не ўплывае, бо зямля прагрэтая. Хто пасадзіў у сярэдзіне красавіка — так, там ёсць праблемы.

Бо трэба саджаць калі тэмпература +8 градусаў.

На цыбулю могуць паўплываць нізкія тэмпературы: могуць пайсці стрэлкі. Калі ўжо засадзілі парнікі, то варта другі слой накрыць — цяпліца ў цяпліцы. На моркву і буракі не ўплывае тэмпература».

Мінусавыя тэмпературы могуць паўплываць на яблыні ці клубніцы. Клубніцы можна прыкрыць спанбондам(тканіна, якой прыкрываюць расліны), калі будзе «мінус». А яблыні лепш абкурваць вогнішчам пры мінусавой тэмпературы, дадае Вадзім Маханько

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру