Мы звярнуліся ў «Белтэлекам» з просьбай патлумачыць, з чым звязаныя змены.

«У сувязі са змяненнем дамоўных адносін з Гідраметам і прывядзеннем працы службы 195 да адзінага фармату па ўсёй рэспубліцы запіс інфармацыі ад 10 мая 2017 года робіцца на рускай мове, што не супярэчыць закону», — гаворыцца ў афіцыйным адказе «Белтэлекама».

Пры гэтым служба 188, дзе можна даведацца дакладны час, па-ранейшаму працуе па-беларуску.

«На беларускай мове працуе служба 188 і часткова служба 196 [казкі і песні для дзяцей — НН]. Астатнія даведачна-інфармацыйныя службы РУП «Белтэлекам» падаюць інфармацыю на рускай мове. Перагляд фармату выдачы інфармацыі на сённяшні дзень не плануецца», — каментуе «Белтэлекам».

Мы таксама звярнуліся па каментар у Гідрамет і чакаем афіцыйны адказ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру