Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая прапануе грамадскасці сфамуляваць пытанні да міністраў.
«31 траўня ўрад нашай краіны адкажа на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Якое пытанне задалі б вы? Многія даўно прывыклі крытыкаваць любыя дзеянні ўлады на кухнях. Сёння ва ўсіх нас ёсць магчымасць задаць вострыя і надзённыя пытанні не ў пустэчу, а непасрэдна тым, ад каго залежыць жыццё нашай краіны», — напісала яна ў фэйсбуку.
Што б у міністраў запыталіся вы?





