Кошт біткойна дасягнуў чарговага гістарычнага максімуму. На таргах ў чацвер крыптавалюта вырасла да 1839 даляраў, дадаўшы больш за 80 даляраў. Пра гэта сведчыць інфармацыя на сайце Coindesk, паведамляюць інфармагенцтвы. Капіталізацыя біткойна пры гэтым наблізілася да 30 мільярдаў даляраў.

За апошнія два дні курс біткойна вырас на 100 даляраў. З 6 мая капіталізацыя крыптавалюты вырасла на тры мільярды даляраў.

Віртуальная валюта працягвае расці пасля таго, як Японія ў красавіку прызнала яе ў якасці легальнай формы аплаты.

Біткойн — адна з самых вядомых крыптавалют, яна створаная на базе блакчэйна (ад англ. blockchain — блокавы ланцуг). Гэта тэхналогія размеркаваных баз даных, заснаваная на пастаянна падаўжаным ланцужку запісаў. Яна ўстойлівая да фальсіфікацыі, перагляду, узлому і крадзяжу інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0