Вядомы расійскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў з'явіўся на прэзентацыі кнігі кіраўніка парламента анексаванага Крыма Уладзіміра Канстанцінава «Прайсці свой шлях» у Маскве з пабітым тварам. Па яго словах, ранкі ён атрымаў падчас адпачынку на дачы ў Кактэбелі, паведамляюць vesti.ru.
ria.ru
«Гэта часовая змена іміджу. Яна адлюстроўвае маю пазіцыю», — сказаў ён.
Кісялёў растлумачыў, што спатыкнуўся аб вяроўкі і «праехаўся тварам па жвіры», калі саджаў масліны. «Я саджаў у Кактэбелі масліны, мы так пра іх клапаціліся, што расцягнулі ствол вяровачкамі. Я спатыкнуўся і расцягнуўся, праехаўся тварам па жвіры, бачыце, сляды ад каменьчыкаў», — распавёў ён.
«Як вядома, жанчыны бачаць у мужчыну са шнарамі пераможцу ў сутычцы», — дадаў Кісялёў.





