У Мінску кіроўца за адзін дзень двойчы папаўся п'яным у поле зроку дзяржаўтаінспектараў, паведамляе Tut.by. Першы раз, калі здзейсніў ДТЗ у двары дома — сутыкнуўся з прыпаркаванай машынай — і яго аўтамабіль змясцілі на штрафную стаянку. Другі раз кіроўца прыйшоў на штрафстаянку і паспрабаваў забраць сваю ж машыну. Ён зноў быў моцна п'яны.

Паведамленне аб ДТЗ у двары дома на вуліцы Скрыпнікава паступіла ў ДАІ Фрунзенскага раёна каля 11.00. Відавочцы паведамілі, што кіроўца на Volkswagen Passat сутыкнуўся з Honda, якая стаяла побач. Мінакі затрымалі кіроўцу — той быў нецвярозы — і перадалі яго экіпажу ДАІ Фрунзенскага раёна, які прыбыў на месца. Volkswagen у п'янага кіроўцы канфіскавалі і даставілі на штрафстаянку. У крыві ў яго выявілі 2,52 праміле алкаголю.

Праз тры гадзіны ахоўнік штрафстаянкі патэлефанаваў у ДАІ і паведаміў, што ўладальнік адной з машын прыйшоў на штрафстаянку, сеў у машыну і паспрабаваў з'ехаць.

«Ахоўнік затрымаў мужчыну, а экіпаж, які прыбыў на месца, высветліў, што гэта той самы кіроўца, якога ўжо затрымлівалі раніцай — ён узяў дома запасныя ключы і вырашыў забраць аўтамабіль са штрафстаянкі. У крыві ў яго выявілі 2,36 праміле алкаголю. На месцы кіроўца растлумачыў, што пасварыўся з жонкай і вырашыў выпіць», — паведаміла старшы інспектар ДАІ Фрунзенскага раёна Алена Волчак.

За гэта правапарушэнне кіроўцу пагражае штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь, згодна з ст. 18.16 КоАП (Кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане). Да таго ж кіроўцу пагражае штраф за ДТЗ. Па гэтым факце праводзіцца разбіральніцтва.

Нагадаем, кіроўцу, які трапіўся за рулём нецвярозым двойчы на працягу года, пагражае крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі і канфіскацыі аўтамабіля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру