Першыя чатыры валанцёры — двое мужчын і дзве жанчыны — уступілі ў пекінскі «Юэгун-1» («Храм Месяца-1») — сімулятар жыцця ў блізкіх да месяцовых умовах, паведамляюць інфармагенцтвы.

Валанцёры правядуць тут 60 дзён. Па сканчэнні гэтага тэрміну іх зменіць другая група валанцёраў, якая таксама складаецца з 2 мужчын і 2 жанчын. Ім трэба будзе правесці ў «Юэгун-1» 200 дзён. Затым першая група валанцёраў вернецца ў сімулятар яшчэ на 105 дзён.

Эксперымент пад кодавай назвай «Юэгун-365» дазволіць кітайскім навукоўцам зразумець, што патрабуецца для падтрымання жыцця чалавека на паверхні Месяца ў сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве.

Таксама будзе правераная працаздольнасць біярэгенератыўнай сістэмы жыццезабеспячэння, якая ўжо праходзіла паспяховыя 105-дзённыя выпрабаванні ў 2014 годзе. Гэтая сістэма дазваляе жывёлам, раслінам і мікраарганізмам суіснаваць. Вада і прадукты праходзяць перапрацоўку, у выніку ў сімулятары ўзнікаюць ўмовы, блізкія да зямных.

«Юэгун-1» уключае вялікую агульную кабіну плошчай 42 кв. м, у якую ўваходзяць спальныя месцы, пакой адпачынку, санвузел, абсталяванне перапрацоўкі адходаў і памяшканне па вырошчванні жывёл, і дзве кабіны-парнікі прыкладна па 50-60 кв. м.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру