Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з 12 па 16 мая правядзе прафілактычную акцыю «Хуткасць», паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

«ДАІ арганізуе ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам з галосным, негалосным і змяшаным кантролем выканання кіроўцамі хуткасных рэжымаў. Падчас акцыі да парушальнікаў-ліхачоў будуць прымяняцца максімальна строгія меры адміністрацыйнага спагнання ў адпаведнасці з заканадаўствам», — адзначылі ва УДАІ.

Згодна з арт. 18.13 КоАП Беларусі штраф за перавышэнне хуткасці можа быць ад 1 да 10 базавых велічынь (адна БВ цяпер складае Br23). За паўторнае на працягу года парушэнне дадзенага характару прымяняецца пазбаўленне правоў кіроўцы тэрмінам да 1 года. ДАІ Мінскай вобласці заклікае кіроўцаў да самадысцыпліны, адказнасці і выканання ПДР.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру