ТАА «Трайпл» у 2016 годзе зафіксавала 38,786 мільёнаў рублёў чыстай страты.

У 2015-м яно атрымала за 2,8 млн чыстага прыбытку, вынікае са справаздачы, апублікаванай на ЕПФР.

Кампанія за год значна павялічыла прыбытак ад рэалізацыі з 17 да 30,9 млн рублёў, атрымаўшы даход ад рэалізацыі на 7,4 млн рублёў супраць страты 5 млн годам раней, піша belmarket.by.

Страты былі сфармаваныя ў асноўным выдаткамі ў фінансавай дзейнасці, якія дасягнулі 88,7 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0