Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 12 мая рашэнні па кадравых пытаннях у дачыненні да кіраўнікоў мясцовай вертыкалі, нагадаў пра неабходнасць выканання задач па павышэнні жыццёвага ўзроўню насельніцтва, паведамляе яго прэс-служба.

president.gov.by

president.gov.by

«Асноўныя пытанні, пра якія мы ўвесь час кажам, — гэта пытанні сацыяльныя, якія пацягнуць за сабой эканоміку. Цэны, заробак, занятасць.

Вырашаючы гэтыя пытанні, мы нікуды не падзенемся ад мадэрнізацыі прадпрыемстваў, ад стварэння новых працоўных месцаў. Ну і, адпаведна, заработная плата, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Калі мы не вырашым сёлета праблему з узроўнем заробку, нам будзе немагчыма працаваць у будучыні. Нас людзі наогул не зразумеюць».

«Ушчыльняйцеся, скарачайцеся, эканомце, але за кошт эканоміі, прадукцыйнасці працы мы павінны людзям даць нармальны заробак. Дапамагчы ім зарабіць. Таму гэтыя тры пытанні пастаянна будуць на кантролі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0