У мінскім парку «Dreamland» 12 мая прэзентавалі новую калекцыю «Бонсцікаў». Пабачыць новыя цацкі прыйшло каля 2,5 тысяч чалавек. 

Пачатак прэзентацыі быў заяўлены на 17 гадзін, але шоу пачалося толькі а 18-й. Увесь гэты час у натоўпе была цісканіна, бацькі імкнуліся прапхнуць сваіх дзяцей наперад бліжэй да сцэны, у выніку чаго прынамсі двое паспелі згубіцца. 

Самі ж «бонсцікі» з'явіліся толькі праз паўгадзіны пасля пачатку шоу. 

На прэзентацыі прапаноўвалі купіць прома-прадукцыю. Цэны на калекцыі «Бонсцікаў-2» вагаюцца ад Br1,49 да 2,49. Размалёўка каштуе 1,99, домікі для «бонсцікаў» — 4,99 —8,99.

Што яшчэ адбывалася на мерапрыемстве, глядзіце ў відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?