Фіналіст песеннага конкурсу «Еўрабачанне» Крысціян Костаў заявіў у адным з інтэрв'ю, што ў выпадку сваёй перамогі разаб'е ўзнагароду конкурсу — «Крыштальны мікрафон» — у Маскве. Адпаведнае відэа апублікавана ў YouTube. «Спадзяюся, што я прыеду ў Маскву з «Крыштальным мікрафонам» (пераможнай узнагародай «Еўрабачання», — заўв. Рэд.) і разаб'ю яго на відэа. Спадзяюся, яно збярэ шмат праглядаў», — заявіў Костаў на відэа.

У той жа час сам спявак пазней заявіў, што расейскія СМІ няправільна трактавалі агучаную ім інфармацыю, перадае Depo.ua. «Вядома, я не хачу нічога разбіваць. Расейцы не далі мне дагаварыць. Гэта была метафара. Я меў на ўвазе, што хацеў бы падзяліць перамогу са сваёй камандай», — распавёў Костаў журналістам на чырвонай дарожцы.

Крыху пазней Крысціян Костаў дадаў, што ў захапленні ад Кіева. Раней паведамлялася, што прадстаўнік Балгарыі на «Еўрабачанні-2017» выступаў у акупаваным Крыме. Выступ Костава на паўвостраве адбыўся 1 чэрвеня 2014 года, гэта значыць, праз некалькі месяцаў пасля анексіі паўвострава Расеяй. Аднак 17-гадовага прадстаўніка Балгарыі на «Еўрабачанні-2017», які папаўся на выступах у акупаваным Крыме, наўрад ці напаткае лёс забароненай ва Украіне Юліі Самойлавай. Спявак працягне ўдзел у песенным конкурсе, бо наведваў паўвостраў яшчэ да прыняцця закона аб перасячэнні мяжы, які сёння гэта забараняе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?