Удзельніцы «Еўрабачання—2017» зрабілі прапанову рукі і сэрца проста падчас другога паўфіналу песеннага конкурсу.

Падчас чакання вынікаў галасавання ў другім паўфінале вядучаму Цімуру Мірашнічэнку прадстаўніца Македоніі — Яна Бурчэска — прызналася, што чакае дзіця. Будучы бацька па імені Аляксандр сядзеў з ёй побач.

Калі вядучы перадаў яму мікрафон, Аляксандр стаў на калена перад спявачкай і зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца. Дзяўчына расплакалася ад нечаканасці і адказала «Так».

Вядучы адзначыў, што ў жывым эфіры конкурсу прапанову рукі і сэрца зрабілі ўпершыню за гісторыю «Еўрабачання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?