Мюзікл «Купальская казка» ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» удастоены Гран-пры XI Нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня», перадае БЕЛТА з цырымоніі ўзнагароджання.

Гран-пры ўручае прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант

Гран-пры ўручае прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант

Як адзначыла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, знакавая статуэтка «Тэлевяршыні» — узнагарода, да якой імкнецца кожны прафесіянал айчыннага тэлебачання, незалежна ад таго, працуе ён у сталіцы ці ў рэгіёнах. Па словах кіраўніка ведамства, тэлеканалы ўносяць істотны ўклад у інфармаванне насельніцтва аб усіх падзеях і, у прыватнасці, аб дасягненнях Беларусі ў самых розных сферах.

Агулам для ўдзелу было пададзена 286 заявак. Конкурс сёлета праведзены па 25 намінацыях. Так, найлепшай грамадска-палітычнай праграмай прызнаны праект «Макей і Лаўроў. Аб палітыцы» (Белтэлерадыёкампанія), а найлепшым вядучым грамадска-палітычнай праграмы стаў Ягор Хрусталёў — вядучы «Што адбываецца» (СТВ). Пераможца ў намінацыі «Найлепшая тэматычная праграма» — «Мой бізнэс» (АНТ), а найлепшай вядучай тэматычнай праграмы стала Святлана Панкратава з «Навін надвор'я» (Белтэлерадыёкампанія).

У намінацыі «Найлепшая штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма» трыумфатарам сталі «Контуры» (ОНТ), найлепшы вядучы інфармацыйна-аналітычнай праграмы — Сяргей Гусачэнка з «Галоўнага эфіру» (Белтэлерадыёкампанія).

Як «Найлепшы дакументальны фільм (цыкл)» перамогу атрымаў праект «Чарнобыль. 30 гадоў праз» тэлеканала АНТ. Найлепшы рэпарцёр па выніках 2016 года, па меркаванні журы, працуе ў «Контурах» — Ігар Тур (АНТ), а найлепшая вядучая штодзённай інфармацыйнай праграмы — у «Навінах» (дачка Аляксандра Радзькова Юлія Пярцова, Белтэлерадыёкампанія). Найлепшымі вядучымі забаўляльнай праграмы рашэннем судзейскай калегіі прызнаныя супрацоўнікі СТВ Антон Мартыненка і Аляксандра Каштанава («Раніца. Студыя добрага настрою»).

Выступает Председатель правления ЗАО

Выступае старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Марат Маркаў

Звання найлепшай штодзённай інфармацыйнай праграмы ўдастоеныя «Нашы навіны» (АНТ), звання найлепшай праграмы для дзяцей і юнацтва — навуковае шоу прафесара «Адкрывашкіна» (Белтэлерадыёкампанія).

Сярод культурна-асветніцкіх праграм лідарам стала перадача «Такія дзіўныя» (прадстаўніцтва МТРК «МІР» у Беларусі). У намінацыі «Найлепшая сацыяльная рэклама» перамогу атрымаў прадукт «Мы — адзіныя!» вытворчасці тэлекампаніі «ВаенТВ».

Найлепшай забаўляльнай праграмай названая «Дзве зоркі» (СТВ). Звання «Найлепшая тэлевізійная прадзюсарская група» на «Тэлевяршыні» ўдастоены прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, Сяргей Гусачэнка, Вікторыя Сянкевіч, Дзмітрый Бачкоў, Юлія Пярцова і Юрый Пракопаў («Панарама» пад адкрытым небам»). Найлепшым рэжысёрам стаў супрацоўнік АНТ Ілля Баранаў, які адказваў за ўрачысты канцэрт для дэлегатаў і гасцей V Усебеларускага народнага сходу.

Прадстаўнік Салігорскага тэлеканала Наталля Пунько адзначаная як найлепшы вядучы рэгіянальнага тэлебачання (праграма «Закон і права»). Найлепшымі праектамі рэгіянальнага тэлебачання прызнаныя тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» (тэлерадыёкампанія «Магілёў») і «Падарожжа без межаў» (Лідскае тэлебачанне). Найлепшая інфармацыйная праграма рэгіянальнага тэлебачання - «Навіны на «4» (тэлерадыёкампанія «Гродна»). Што тычыцца іншых узнагарод для рэгіёнаў, у намінацыі «Найлепшая тэматычная праграма» перамогу атрымалі «Гісторыі рамонту» тэлерадыёкампаніі «Брэст».

Найлепшы тэлевізійны дызайн, на думку членаў журы, прадстаўлены ў праекце Белтэлерадыёкампаніі «Гумар на вайне, або Смех скрозь слёзы» (аўтар — Віталь Савенка). Гэтая ўзнагарода прысуджаная пасмяротна, яе атрымала ўдава Віталя Савенкі. Найлепшым аператарам таксама стаў супрацоўнік медыяхолдынга Дзяніс Сакалоўскі (праграма «Эфект Калабанава»). У намінацыі «Найлепшы сцэнарыст» трыумфатарам стала Ганна Эйсмант, якая працавала над праектам «Якаў Шапіра. Адзін за ўсіх» (Белтэлерадыёкампанія).

Прысуджаныя і спецыяльныя прызы «Тэлевяршыні». Белтэлерадыёкампаніі — за сацыяльны праект «Мой Багдановіч» тэлеканала «Беларусь 3», накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры, прапаганду чытання. Галіне Злабенка — сцэнарысту, члену праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў, члену Саюза журналістаў, дацэнту кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання факультэта экранных мастацтваў БДАМ — за асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага тэлебачання і радыёвяшчання, падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў.

АНТ адзначаны аналагічнай узнагародай за стварэнне ўнікальнага маштабнага праекта «Талент краіны», які накіраваны на раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей, дапамагае звярнуць увагу на таленавітую моладзь. Акрамя таго, узнагароджаныя Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі — за жыццесцвярджальную пазіцыю ў падачы інфармацыі аб жыцці беларускай сталіцы ў праграме «Добрыя навіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0