Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон назваў новага прэм'ер-міністра краіны. Урад узначаліць 46-гадовы Эдуар Філіп, мэр горада Гавр, паведамляе ВВС.

Getty

Getty

«Прэзідэнт прыняў рашэнне прызначыць Эдуара Філіпа прэм'ер-міністрам. Даручыў яму сфармаваць урад», — паведаміў журналістам прадстаўнік Елісейскага палаца Алексі Колер.

Цырымонія ўступлення прэм'ера на пасаду павінна адбыцца да канца панядзелка.

Эдуар Філіп яшчэ падчас вучобы ў Інстытуце палітычных даследаванняў у Парыжы ўступіў у Сацыялістычную партыю і ўдзельнічаў у палітычнай кампаніі Мішэля Ракара, які займаў тады пасаду прэм'ер-міністра краіны.

Пазней палітычныя погляды Філіпа зрушыліся ўправа. Пасля заканчэння вучобы ён паступіў на працу ў дзяржаўны савет Францыі, дзе займаўся дзяржаўнымі закупкамі.

У 2008 годзе Эдуар Філіп быў абраны членам Генеральнага савета дэпартамента Прыморская Сена ад кантона Гаўр-5, а ў 2010 годзе ён стаў мэрам Гаўра.

Да пачатку 2017 года Філіп займаў пасаду прэс-сакратара аднаго з лідараў партыі «Рэспубліканцы» Алена Жупэ. Пасля таго як Жупэ не ўдалося стаць кандыдатам у прэзідэнты Францыі ад «Рэспубліканцаў», Філіп падтрымаў Макрона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?