Нямецкі інстытут інтэгральных схем грамадства Фраўнгофера, які распрацаваў папулярны аўдыёфармат MP3, афіцыйна паведаміў аб фактычнай смерці гэтага фармату, піша ВВС.

Getty

У паведамленні інстытута гаворыцца, што ў красавіку гэтага года скончыліся апошнія патэнты на фармат і былі спыненыя зборы ліцэнзійных адлічэнняў з вытворцаў праграмнага забеспячэння і ўбудаваных рашэнняў.

«Мы дзякуем усім за гіганцкую падтрымку, якая дапамагла зрабіць фармат MP3 галоўным аўдыёфарматам у свеце за апошнія 20 гадоў», — гаворыцца ў паведамленні.

Адной з прычын адмовы ад фармату стала з'яўленне новых. Большасць радыёстанцый і тэлеканалаў перайшлі на сучасныя ISO-MPEG кодэкі, якія забяспечваюць больш высокую якасць гуку.

Асновай распрацоўкі MP3 паслужыў эксперыментальны кодэк ASPEC. Першым кадзіроўшчыкам у фармат MP3 стала праграма L3Enc, выпушчаная летам 1994 года. Праз адзін год з'явіўся першы праграмны MP3-плэер — Winplay3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?