Арганізатары дзіцячага «Еўрабачання-2017» абвясцілі ў Кіеве яго тэму: Shine Bright — «Ззяй ярка», паведамляюць інфармагенцтвы.

Ідэя яркага ззяння будзе адлюстраваная ў лагатыпе конкурсу: сегментаванае сонца, якое ззяе рознымі фарбамі. Яркія ўспышкі розных колераў сімвалізуюць разнастайнасць і радасць, звязаныя з сілай музыкі. Лозунг конкурсу і мастацкае афармленне падзеі дае ўяўленне аб грузінскай культуры і праслаўляе творчы патэнцыял будучых удзельнікаў дзіцячага спаборніцтва.

Дзіцячае «Еўрабачанне-2017» пройдзе ў лістападзе ў Грузіі. Прымаць яго будзе сталіца краіны Тбілісі. Грузія станавілася пераможцам дзіцячага «Еўрабачання» тройчы: у 2008, 2011 і 2016 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0