Сёння папулярная сацыяльная сетка Instagram выпусціла новае абнаўленне. Галоўным новаўвядзеннем стала магчымасць прымяраць розныя маскі проста ў «гісторыях». Раней, каб дадаць фота або відэа з маскай, карыстальнікі часцей за ўсё карысталіся Snapchat, а потым ужо загружалі кантэнт у Instagram. Цяпер жа пацешныя парыкі і пыскі жывёл можна прымяраць непасрэдна ў Instagram. Каб актываваць функцыю, трэба ўсяго толькі націснуць на спецыяльны значок у правым ніжнім куце, пасля чаго ўнізе з'явіцца стужка з маскамі. Іх можна будзе выкарыстоўваць у любым рэжыме ў раздзеле «Гісторыі» як з выкарыстаннем франтальнай, так і асноўнай камеры.

Яшчэ адной навінкай стала магчымасць здымаць зваротныя відэа. Гэта значыць, ісці відэаролік будзе не ў знятым парадку, а з канца ў пачатак. Таксама з'явілася магчымасць дадання да «гісторый» унікальных хэштэгаў, перайшоўшы па якім, карыстальнік убачыць звязаныя запісы. Ну і, нарэшце, у рэжыме малявання з'явілася гумка. Каб пазбавіцца ад нечага напісанага або намаляванага, цяпер не трэба адмяняць дзеянне або цалкам усё выдаляць.

Скарыстацца новымі магчымасцямі можна будзе адразу пасля абнаўлення Instagram да новай версіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?